Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (рэд. ад 28.06.2022) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронныя звароты і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Падача электронных зваротаў, якія разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам, у ААТ «КАМПЛЕКТ» ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
У дадзеным раздзеле вы можаце азнаёміцца з інфармацыяй аб электроннай падачы зваротаў у ААТ “Камплект”, парадку і графіку асабістага прыёму грамадзян, нумары тэлефона гарачай лініі.
Звяртаем Вашу ўвагу, што, у адпаведнасці з артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “0б зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” – электронныя звароты падаюцца ў ААТ “Камплект” з улікам яго кампетэнцыі толькі шляхам запаўнення формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце. у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт. Па электроннай пошце звароты не прымаюцца.
Зварот вы можаце зрабіць, як на рускай, так і на беларускай мове.